OmegaT працуе з трыма тыпамі файлаў.
Файлы праекта перакладу: яны складаюць праект перакладу. Іх страта можа паўплываць на цэласнасьць праекта і здольнасьць завяршыць працу. Файлы праекта — найважнейшыя файлы ў OmegaT. Менавіта з гэтымі вы маеце справу кожны дзень, займаючыся перакладамі.
Файлы наладаў карыстальніка: яны ствараюцца, калі паводзіны OmegaT зьмяняюцца карыстальніцкімі наладамі. У выпадку іх страты OmegaT вяртаецца да “заводскіх наладаў”. Часам гэта можа спрычыніцца да невялікай непрыемнасьці, калі вы знаходзіцеся ў працэсе перакладу.
Файлы праграмы: яны ўваходзяць у склад пакета, які вы спампавалі. Большасьць з іх патрабуецца для нармальнай працы OmegaT. Калі па нейкай прычыне гэтыя файлы страчаныя або пашкоджаныя, для іх аднаўленьня трэба проста зноў спампаваць і пераўсталяваць OmegaT.
Праект перакладу OmegaT утрымлівае шэраг файлаў і каталёгі.
Пры стварэньні праекта перакладу OmegaT аўтаматычна стварае каталёг з пазначанай назвай і наступныя каталёгі:
Пры стварэньні праекта або ў працэсе перакладу можна задаць іншыя месцазнаходжаньні для пэўных каталёгаў. Такім чынам можна выбіраць існуючыя каталёгі ці ствараць новыя там, дзе вам зручна паводле вашага працэсу працы і звычак у кіраваньні праектамі. Каб зьмяніць разьмяшчэньне каталёгу пасьля стварэньня праекта, адкрыйце
праз мэню або націсьнеце і зрабеце неабходныя зьмены.У файлавым мэнэджары выгляд і ўласьцівасьці праекту перакладу такія ж як і ў якога заўгодна каталёга. У наступным прыкладзе
каталёг my projects
зьмяшчае тры праекты OmegaT:
Каб адкрыць праект, дастаткова двойчы клікнуць элемэнт з абразком OmegaT. Праект перакладу Example_Project з парамэтрамі па змаўчаньні будзе створаны ў новым падкаталёгу з наступнага структурай:
Каранёвы каталёг праекта заўсёды ўтрымлівае файл OmegaT.Project
з парамэтрамі праекта, вызначанымі ў акне ўласцівасьцяў праекта ( ). У працэсе перакладу ў гэтым каталёгу ствараюцца (і абнаўляюцца) дадатковыя файлы (назва_праекта
-omegat.tmx, назва_праекта-level1.tmx і назва_праекта-level2.tmx
). Яны ўтрымліваюць у розных формах адное і тое жа зьмесьціва памяці перакладу, якое можна выкарыстаць у будучых праектах.
Гэты каталёг спачатку пусты, у яго можна дадаць слоўнікі для праекта. Дадатковыя зьвесткі гл. у разьдзеле ”Слоўнікі”.
Гэты падкаталёг спачатку пусты. Ён будзе зьмяшчаць глясары, якія будуць ужывацца ў праекце. Дадатковыя зьвесткі гл. у разьдзеле “Глясары”.
Падкаталёг omegat зьмяшчае прынамсі адзін файл. Найбольш важны файл тут — project_save.tmx
, працоўная памяць перакладаў праекта. У гэты каталёг, ад пачатку працы, у працэсе перакладу і ў канцы сэсіі паступова дадаюцца
рэзэрвовыя копіі гэтага файла (з пашырэньнем .bak). Такім чынам робіцца засьцярога ад выпадковай страты даніх — гл. “Прадухіленьне
страты даніх” у разьдзеле “Рознае”.
У працэсе перакладу ў гэтым каталёгу могуць ствараюцца і іншыя файлы, у тым ліку:
stats.txt | утрымлівае бягучыя статыстычныя данія бягучага праекта. Каб праглядзець яго, выберыце |
ignored_words.txt. learned_words.txt | ствараюцца і ўжываюцца для праверкі правапісу. Калі вы ўжо назьбіралі словы, якія трэба прымаць або ігнараваць падчас праверкі
правапісу, сьлед проста скапіяваць адпаведныя два файлы ў падкаталёг omegat бягучага праекта.
|
project_stats_match.txt | утрымлівае статыстычныя данія супадзеньняў апошняга праекта, згенэраваныя праз мэню |
segmentation.conf | Ён (калі наяўны) утрымлівае спэцыфічныя для праекта правілы сэгмэнтаваньня, калі гэта пазначана праз “Уласьцівасьці праекта”. | Гл. разьдзел
filters.xml | Ён (калі наяўны) утрымлівае спэцыфічныя для праекта файлавыя фільтры, калі гэта пазначана праз “Уласьцівасьці праекта”. | Гл. разьдзел
uiLayout.xml | Ён (калі наяўны) утрымлівае спэцыфічныя для праекта налады графічнага інтэрфэйса карыстальніка. |
Падкаталёг source утрымлівае файлы, якія будуць перакладацца. Дадаць файлы ў яго можна і пазьней. Заўважце, што структура падкаталёга source можа быць якой заўгодна. Калі файлы да перакладу ўпарадкаваныя ў выглядзе дрэвападобнай структуры (напрыклад, вэб-сайт), трэба толькі пазначыць каталёг найвышэйшага ўзроўню, і OmegaT будзе ўлічваць усе зьмесьціва, захоўваючы дрэвападобную структуру.
Гэты падкаталёг спачатку пусты. Каб там нешта зьявілася, трэба выбраць з мэню Ctrl+D). Файлы з каталёгу source
, перакладзеныя і неперакладзеныя, будуць адноўленыя тут з той самай гіерархіяй, якая была ў падкаталёгу з зыходнымі файламі.
Зьмесьціва падкаталёга з файламі перакладаў будзе адлюстроўваць бягучы стан перакладу, тое, што запісана ў працоўнай памяці
перакладаў праекта, захаванай у бягучай вэрсіі файла /omegat/project_save.tmx. Неперакладзеныя сэгмэнты будуць утрымліваць тэкст на зыходнай мове.
Файлы наладаў карыстальніка ўтрымліваюць інфармацыю, якая дзейнічае для ўсіх праектаў гэтага карыстальніка;
logs/OmegaT.log | У гэты файл запісваюцца паведамленьні пра памылкі Java за час працы OmegaT. Калі OmegaT вядзе сябе ня так, як мае быць, важна ўключыць гэты файл або адпаведную частку ў паведамленьне пра памылку |
*Сцэнары… | каталёг з файламі сцэнароў для плагіна сцэнароў, калі ён усталяваны |
filters.xml | карыстальніцкія файлавыя фільтры па змаўчаньні |
omegat.prefs | налады OmegaT |
segmentation.conf | карыстальніцкія правілы сэгмэнтаваньня па змаўчаньні |
uiLayout.xml | XML-файл з усімі даступнымі наладамі графічнага інтэрфэйса карыстальніка |
Заўважце, што правілы сэгмэнтаваньня і файлавыя фільтры па змаўчаньні можна перавызначаць для канкрэтных праектаў (гл. вышэй) Месцазнаходжаньне файлаў наладаў карыстальніка залежыць ад плятформы:
Windows 2000 і XP | Documents and Settings\<імя карыстальніка>\Application Data\OmegaT |
Windows Vista і 7 | Users\<імя карыстальніка>\AppData\Roaming\OmegaT |
Windows іншых вэрсіяў | <нешта>\OmegaT (<Нешта> адпавядае месцазнаходжаньню “хатняга” каталёга, вызначанаму Java)
|
Linux/Solaris/FreeBSD | <“хатні” каталёг карыстальніка>/.omegat (.omegat — каталёг, кропка ў пачатку назвы робіць яго нябачным, калі толькі ня ўвесьці ls -a або эквівалентную каманду)
|
MAC OS X | <“хатні” каталёг карыстальніка>/Library/Preferences/OmegaT |
Іншыя | <“хатні” каталёг карыстальніка> |
Каб перайсьці непасрэдна ў гэты каталёг, можна скарыстацца з пункта мэню
→ .OmegaT пастаўляецца як пакет, які можна спампаваць з сайта SourceForge. Тут разглядаецца плятформанезалежны пакет у стандартным для Java выглядзе. Іншыя варыянты — гэта .tar-пакет для Linux, усталёўшчык для Windows (з асяродзьдзем выкананьня Java ці безь яго), усталёўшчык для Mac OS X і пакет з зыходным кодам для распрацоўнікаў.
Плятформанезалежны пакет можа ўжывацца на любой плятформе з рабочым асяродзьдзем выкананьня Java 1.6, у тым ліку на плятформах, для якіх таксама існуе адмысловы пакет. Ён пастаўляецца ў выглядзе файла архіва (zip або tar), які неабходна распакаваць у каталёг, дзе вы хочаце ўсталяваць праграму. Файл звычайна можа быць распакаваны па падвойным кліку на спампаваным пакеце. Пасьля распакаваньня пакета ствараецца каталёг з наступным зьмесьцівам:
Файл/ падкаталёг | Зьмесьціва |
/docs/ |
У гэтым каталёгу знаходзяцца ўсе файлы дапаможніка карыстальніка. Іх можна адкрыць у інтэрнэт-браўзэры, каб атрымаць доступ да зьнешніх спасылак. |
/images/ |
Графічныя файлы абразкоў і лягатыпаў |
/lib/ |
Зьмяшчае файлы Java, неабходныя для працы OmegaT. |
join.html |
Гэта — звычайны HTML-файл, які, пры адкрыцьці ў інтэрнэт-браўзэры, накіроўвае вас у групу карыстальнікаў OmegaT на Yahoo! Групы. Далучэньне не зьяўляецца неабходным, але дасьць доступ да дадатковых магчымасьцяў (напрыклад, файлаў, апытальнікаў) і абмеркаваньняў, датычных OmegaT. Архівы групы публічныя, іх можна праглядаць без падпіскі на групу. |
changes.txt |
Адносна падрабязны пералік зьменаў паміж гэтай вэрсіяй і папярэднімі вэрсіямі. |
license.txt |
Ліцэнзія GNU GENERAL PUBLIC LICENSE. Гэтая ліцэнзія дазваляе рабіць пэўныя рэчы з OmegaT, уключаючы мадыфікацыі і распаўсюд. Калі вы зацікаўленыя ў мадыфікаваньні або распаўсюдзе OmegaT, уважліва прачытайце гэты дакумэнт і пераканайцеся, што вы разумееце ўсе дэталі, перш чым што-небудзь зрабіць. У выпадку сумневу зьвяртайцеся да ўдзельнікаў праекта непасрэдна, праз электронную пошту са старонкі SourceForge, або праз групу карыстальнікаў. |
doc-license.txt |
Ліцэнзія GNU GENERAL PUBLIC LICENSE. Гэтая ліцэнзія ахоплівае дакумэнтацыю. Гл. вышэй. |
readme.txt |
Гэты файл вельмі важны, яго абавязкова трэба прачытаць перад запускам OmegaT. Ён утрымлівае агульную інфармацыю аб OmegaT, крыніцы дадатковай інфармацыі, спосабы ўдзелу ў праекце і інш. Ён перакладзены на некалькі моў. |
OmegaT |
Тэкставы файл з двух радкоў: #!/bin/bash java java -jar OmegaT.jar $* Гэты файл можа быць карысным для карыстальнікаў Linux і OS X. Зрабеце яго выканальным ( |
OmegaT.bat |
Пакетны файл для запуску OmegaT з каманднага радка Windows. Ён зьмяшчае толькі наступны радок: java -jar OmegaT.jar %* |
OmegaT.jar |
Асноўны праграмны файл OmegaT. Каб запусьціць OmegaT, неабходна запусьціць гэты файл з каманднага радка або з файлавага мэнэджэра (звычайна дастаткова зрабіць падвойны клік па ім). |